У Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне на поўдні Кітая перад святам Саньюэсань (трэцяга чысла трэцяга месяца па месяцовым календары) гатуюць традыцыйны ласунак — пяціколерны клейкі рыс, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэты звычай дасюль шырока распаўсюджаны ў рэгіёне. Мясцовыя жыхары збіраюць расліны для натуральных фарбавальнікаў і рыхтуюць каляровы рыс. Пяцікалерны рыс лічыцца сімвалам поспеху і багатага ўраджаю, яго рэцэпт налічвае больш за тысячу гадоў.