Top.Mail.Ru
415

У Іўі вітаюць землякоў

У Беларусі добра ведаюць славутую журналістку, намесніка галоўнага рэдактара «Российской газеты», ганаровага грамадзяніна горада Іўе, заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі, акадэміка Акадэміі расійскай прэсы Ядвігу Юфераву. Вось і сёлета яна ўдзельнічае ў святкаванні Дня горада Іўе 8 жніўня.

А ў гэты ж дзень Іўеўская раённая бібліятэка запрашае на прэзентацыю кнігі пісьменніка-земляка Івана Карэнды «Жыць для Беларусі. Шлях суддзі Іосіфа Бойсы». Фундатарам выдання пра славутага земляка выступіла Ядвіга Юферава. У раённай бібліятэцы пройдзе і сустрэча землякоў ў межах праекта «Сябрына». 

У нашым маленькім Іўі — вялікае, шчодрае і шчырае сэрца нашай любові да роднай старонкі, — гаворыць Ядвіга Браніславаўна Юферава. — Горад лічыцца неафіцыйнай сталіцай беларускіх татар. Часам Іўе называюць Іўе-дэ-Жанейра, бо тут месціца велізарная статуя Хрыста, як і ў Бразіліі... Заўсёды рада стасункам з землякамі-гродзенцамі. Радуюся, калі пэўныя ініцыятывы спрыяюць развіццю культуры і асветніцтва Іўеўскага края. 

Мікола Берлеж


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю