Top.Mail.Ru

У Інданезіі гіганцкі пітон жыўцом праглынуў мужчыну

У адной з інданезійскіх вёсак сяміметровы пітон цалкам праглынуў 35-гадовага мужчыну, паведамляе БелТА.


Інцыдэнт здарыўся ў правінцыі Паўночная Малука, калі мужчына вяртаўся дадому з вечарынкі. Дарога пралягала праз лес, у нейкі момант з зараснікаў на яго накінуўся пітон. Гіганцкая змяя абвілася вакол чалавека і праглынула яго.

Сям’я занепакоілася, калі да раніцы мужчына не вярнуўся. Былі арганізаваны пошукі, у тым ліку праверылі маршрут праз лес. На зямлі знайшлі кроў і рэчы мужчыны, уключаючы заплечнік і сандалі. 

Выратавальныя службы падчас пошукаў натыкнуліся на вялікую змяю з выпнутым брухам — яна праглынула нешта буйное, памерам з дарослага чалавека. Яны разрэзалі пітона і знайшлі ўнутры цела мужчыны. 

У мінулым месяцы ў гэтай жа правінцыі рэптылія забіла 44-гадовую жанчыну, якая працавала на ферме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю