Top.Mail.Ru

У Інданезіі пачалося вывяржэнне яшчэ аднаго вулкана, слуп попелу падняўся на 1 км

Адначасова з маштабным вывяржэннем Анака-Кракатау ў Інданэзіі пачалося вывяржэнне яшчэ аднаго вулкана, Семеру на востраве Ява, паведамляе БелТА.



Вывяржэнне Семеру адбылося сёння ў 7.51 па мясцовым часе. Вулкан выкінуў слуп попелу на вышыню каля кіламетра над вяршыняй. 

«Вывяржэнне было зарэгістравана сейсмографам з максімальнай амплітудай 23 мм і працягласцю 102 секунды», — гаворыцца ў паведамленні геалагічнага агенцтва. 

Раней у нядзелю таксама адбылося вывяржэнне вулкана Ілт-Леватолак, ён выкінуў слуп попелу прыкладна на 400 м над вяршыняй. 

Бесперапыннае вывяржэнне Анак-Кракатау назіраецца з позняга вечара 4 верасня. Яно суправаджаецца грукатам, вібрацыямі і фантанамі лавы. Вулканічны попел, паводле спадарожнікавых дадзеных, падымаўся прыкладна да 14,6 км над узроўнем мора. 

Прэзідэнт Інданезіі Прабава Субіянта даручыў ураду, вайскоўцам, паліцыі, выратавальным і іншым профільным службам працягваць сачыць за сітуацыяй і забяспечыць гатоўнасць да яе далейшага развіцця.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю