Top.Mail.Ru
271

У Індыі грузавік урэзаўся ў аўтобус: загінулі не менш як 20 чалавек

Сама меней 20 чалавек загінулі, 18 пацярпелі ў выніку лабавога сутыкнення пасажырскага аўтобуса з грузавіком у індыйскім штаце Тэлангана. Аб гэтым паведамляе ТАСС.


Паведамляецца, што ў аўтобусе, які рухаўся ў сталіцу штата — горад Хайдарабад, знаходзілася каля 70 пасажыраў. Грузавік перавозіў жвір. Пры аварыі ён урэзаўся ў аўтобус з такой сілай, што частка грузу высыпалася на транспартны сродак, блакіруючы пасажыраў. 

На месца аварыі прыбылі выратавальныя службы. Каб вызваліць людзей выкарыстоўвалі экскаватары.

Па папярэдніх звестках, прычынай дарожна-транспартнага здарэння стала перавышэнне хуткасці і страта кіравання вадзіцелем грузавіка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю