Top.Mail.Ru

У Індыі мужчына выратаваў змяю, зрабіўшы ёй штучнае дыханне

У Індыі лавец змей выратаваў рэптылію, зрабіўшы ёй штучнае дыханне. Аб гэтым піша SB. by.


Як паведамляе The Open Press, інцыдэнт здарыўся на ачышчальных збудаваннях у індыйскім горадзе Вапі: неядавіты полаз упаў у рэзервуар з хімічна забруджанай вадой і страціў прытомнасць.

На месца выклікалі валанцёра і спецыяліста па адлове змей Санджая Павара. Ён дастаў рэптылію з ёмістасці і на працягу прыкладна двух хвілін праводзіў рэанімацыю — у выніку змяя прыйшла ў сябе. Пасля таго як полаз аднавіўся, яго выпусцілі ў лесе, у бяспечным месцы. Сам Павар пасля кантакту з таксічнай вадой знаходзіўся пад наглядам медыкаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю