Top.Mail.Ru

У Індыі запусцілі разумны святлафор са штучным інтэлектам

Першы святлафор, кіраваны штучным інтэлектам, запрацаваў у індыйскім штаце Раджастан на скрыжаванні Фатэхпура ў акрузе Удайпур. Прылада сама адсочвае загружанасць дарогі і мяняе колеры ў залежнасці ад таго, дзе ў дадзены момант больш машын. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на TV BRICS. 


Камеры відэаназірання падлічваюць колькасць транспарту на паласе, пасля чаго святлафор аўтаматычна змяняе сігнал. Калі адзін бок скрыжавання загружаны, а іншы свабодны, для занятай паласы загараецца зялёны. Раней час работы кожнага сігнала быў фіксаваным, цяпер жа рух разгружаецца за 10-60 секунд.

Сістэму распрацавала мясцовая кампанія з Удайпура. Па даных распрацоўшчыка, за час выпрабаванняў праз скрыжаванне праехала каля 5 млн машын. Аналіз паказаў, што новаўвядзенне не толькі эканоміць час кіроўцаў, але і зніжае расход бензіну і забруджванне паветра. Выпрабаванні сістэмы доўжыліся чатыры месяцы. 

У найбліжэйшы час сістэму прадоўжаць удасканальваць. Ужо дададзены новыя функцыі: камеры могуць распазнаваць людзей, якія падазрона вядуць сябе, а таксама аўтаматычна выпісваць штрафы за адсутнасць шлемаў і непрышпіленыя рамяні бяспекі. Пытанне аб укараненні гэтай сістэмы па ўсім штаце будзе вырашана ў бліжэйшы час.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю