Top.Mail.Ru

У Інстытуце Канфуцыя пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова прайшоў выпускны

У Інстытуце Канфуцыя пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова прайшоў выпускны. Сёлета колькасць слухачоў значна павялічылася. Сертыфікат аб паспяховым навучанні атрымалі звыш 130 чалавек. Лепшыя студэнты, пераможцы розных міжнародных конкурсаў адзначаны ганаровымі граматамі і падарункамі.


Вітаючы ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства, дырэктар Інстытута Канфуцыя з беларускага боку Лілія Зайцава адзначыла:

— Гэты навучальны год для нас усіх быў напоўнены новымі ведамі, адкрыццямі, дасягненнямі. Вывучэнне кітайскай мовы — не проста засваенне новай сістэмы пісьменства, граматыкі і вымаўлення. Гэта — cпасціжэнне найбагацейшай культуры, традыцый. На знаёмства з культурай былі накіраваны шматлікія мерапрыемствы, якія актыўна наведвалі нашы слухачы. 

Дырэктар Інстытута Канфуцыя з кітайскага боку Ван Сяамэй асобныя словы падзякі адрасавала ў адрас выкладчыкаў — вопытных педагогаў з Кітая, якія даюць трывалыя веды студэнтам і паказваюць добрыя вынікі са сваімі вучнямі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

Дарэчы, магілёўскі Інстытут Канфуцыя ў мінулым годзе адзначыў свой першы дзень нараджэння. Базай для яго стварэння стаў Цэнтр кітайскай мовы і культуры, які з’явіўся ў МДУ імя А.А. Куляшова ў 2017 годзе. Цяпер жыхары рэгіёна маюць магчымасць не толькі вывучаць кітайскую мову, але і бліжэй знаёміцца з традыцыямі і культурай Паднябеснай.

Таццяна Падліпская

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю