Top.Mail.Ru
242

У Іраку аб’явілі трохдзённую жалобу

У Іраку аб’явілі трохдзённую жалобу з-за гібелі людзей пры пажары ў гандлёвым цэнтры горада Эль-Кут на ўсходзе краіны, паведамляе РИА Новости.


«Рада міністраў аб’яўляе трохдзённую жалобу ў знак салідарнасці з сем’ямі загінуўшых падчас трагічнага пажару ў горадзе Эль-Кут», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэм’ер-міністра ісламскай рэспублікі.

Раней улады правінцыі Васіт (адміністрацыйны цэнтр Эль-Кут) таксама аб’явілі трохдзённую жалобу.

Сёння, 17 ліпеня, у гандлёвым цэнтры горада Эль-Кут адбыўся пажар. Паводле апошніх звестак, ахвярамі стаў 61 чалавек, больш чым 45 удалося выратавацца. Улады распачалі расследаванне.

Скрыншот відэа ТАСС


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю