Top.Mail.Ru
179

У Іспаніі больш за 300 замежнікаў трымалі ў рабстве на фермах

Паліцыя Іспаніі ліквідавала злачынную групоўку, члены якой нелегальна ўвозілі ў краіну замежных працоўных і трымалі іх у рабстве на фермах. Пра гэта паведамляе БелТА.


Паводле звестак праваахоўнікаў, затрыманы 11 чалавек па абвінавачанні ў незаконным увозе ў краіну замежных рабочых, у дачыненні да яшчэ дваіх падазроных вядзецца расследаванне.

Ахвярамі злачынцаў сталі 322 чалавекі, амаль усе яны з’яўляюцца грамадзянамі Непала. У 294 з іх не было дакументаў, якія дазваляюць легальна пражываць ці працаваць у Іспаніі. Большасць заехалі ў Іспанію па турыстычных шэнгенскіх візах, часта выдадзеных іншымі дзяржавамі блока.

Па версіі следства, працоўных нелегальна размяшчалі на фермах у цэнтральнай і ўсходняй частках Іспаніі, дзе яны працавалі за ежу, атрымліваючы мінімальныя прадуктовыя пайкі. Зарплату ім не выплачвалі месяцамі. На апублікаваным уладамі Іспаніі відэа дзясяткі людзей сядзяць на матрацах у слаба асветленым пакоі ў паўразбураным памяшканні.

Замежных працоўных сялілі ў іспанскім горадзе Альбасеце, адкуль іх кожны дзень вазілі ў фургонах на фермы. У публікацыі адзначаецца, што мігрантам даводзілася жыць у невялікіх пакоях у абстаноўцы, якую ўлады Іспаніі назвалі «непрыдатнай і бесчалавечнай».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю