Top.Mail.Ru

У Іспаніі з-за ляснога пажару загінулі 12 чалавек

На паўднёвым усходзе Іспаніі ў правінцыі Альмерыя ў выніку ляснога пажару загінулі 12 чалавек, паведамляе БелТА. 


Па словах відавочцаў, прычынай узгарання магло стаць падзенне лініі электраперадачы на сухую траву, пасля чаго агонь перайшоў на лясны масіў.

Раней паведамлялася аб шасці загінулых. «Пацверджана яшчэ шэсць смерцяў у зоне пажару», — гаворыцца ў камюніке мясцовага ўрада. Як паведамляе France 24, целы знайшлі ў пасёлку ў муніцыпалітэце Бедар, некаторыя з іх знайшлі ўнутры ахопленых полымем аўтамабіляў. 

Улады перакрылі дарогі і эвакуіравалі мясцовых жыхароў — каля 50 чалавек размясцілі ў культурным цэнтры. На месцы працуюць пажарныя і спецтэхніка. Да ратавальнікаў далучыцца Ваеннае падраздзяленне па надзвычайных сітуацыях Іспаніі.

Гэтым летам тэмпература паветра ў Іспаніі паднімаецца да 40 градусаў з-за экстрэмальнай хвалі спякоты па ўсёй Еўропе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю