Top.Mail.Ru

У кабінеце Прэзідэнта абмеркавалі сітуацыю ў ААН

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся сітуацыяй у Злучаных Штатах Амерыкі пасля прэзідэнцкіх выбараў.


Абмеркавалі і сітуацыю ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. «Трэба аддаць належнае, Дональд (прэізідэнт ЗША Дональд Трамп — заўв.) так сур’ёзна скалыхнуў некаторыя міжнародныя структуры. Як гэта адгукнулася ў ААН? І іншыя пытанні, якія датычацца Беларусі, у сувязі з гэтым», — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка. 

«Нейкай варожасці, непрыняцця ў адносінах да нас мы не адчуваем» 

У размове з журналістамі Валянцін Рыбакоў заўважыў, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацый — гэта не проста нейкая абстрактная міфічная пляцоўка, гэта 193 дзяржавы. «Усё тое, што адбываецца ў ААН — гэта адлюстраванне тых праблем, з якімі сутыкаецца кожная краіна. Вялізная колькасць праблем у свеце, канфліктаў, войнаў самым непасрэдным чынам уплывае на дзейнасць Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», — заўважыў ён. Валянцін Рыбакоў падкрэсліў, што пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН выконвае ўсе пастаўленыя задачы, прасоўвае свае ініцыятывы, спраўляецца з гэтым досыць паспяхова. «Нейкай варожасці, непрыняцця ў адносінах да нас, мы не адчуваем і не бачым. Я магу запэўніць, што прадстаўнікі нават недружалюбных краін разумеюць нашу пазіцыю, нашы аргументы. Не згаджаюцца з імі, канешне, у асобных выпадках. Але нас чуюць і тыя, хто хоча з намі ўзаемадзейнічаць робяць гэта вельмі паспяхова, у тым ліку і прадстаўнікі недружалюбных краін», — расказаў Валянцін Рыбакоў. 

Журналісты пацікавіліся, як на дзейнасць ААН паўплывала тое, што Дональд Трамп «ускалыхнуў» некаторыя міжнародныя арганізацыі, на што звярнуў увагу беларускі лідар. Валянцін Рыбакоў падкрэсліў, што рашэнні аб выхадзе з некаторых міжнародных структур, аб спыненні ці скарачэнні фінансавання некаторых структур ААН, канешне, паўплываюць на дзейнасць ААН. Але паколькі яны прынятыя зусім нядаўна, пакуль рана ацаніць іх уплыў. «Што тычыцца нашага ўзаемадзеяння з амерыканскімі калегамі ў рамках ААН, адносін з пастаянным прадстаўніцтва ЗША, мы паспяхова вырашаем задачы, узаемадзейнічаем, і грандыёзных праблем, якія нельга вырашыць, няма», — падкрэсліў Валянцін Рыбакоў. 

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю