Кіраўнікі падраздзяленняў Дзяржаўтаінспекцыі абазначылі ключавыя праблемныя моманты, з якімі супрацоўнікі ДАІ часцей за ўсё сутыкаюцца на практыцы, абмянліся вопытам і перадавымі рашэннямі.
«Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі служаць дзяржаве і людзям, а таму часам не належаць сабе і гатовы выканаць свой абавязак нават цаной жыцця, — звярнуў увагу міністр унутраных спраў Іван КУБРАКОЎ. — Яны, як прадстаўнікі практычнага падраздзялення, знаходзяцца на вастрыні — штодня рызыкуюць сабой, заступаючы шлях парушальнікам. Пры гэтым здольнасць да самаахвяравання павінна строга спалучацца з няўхільным выкананнем мер асабістай бяспекі».

Навучальна-метадычны збор быў пачаты з хвіліны маўчання ў памяць аб старшым інспектары ДПС спецпадраздзялення па ОБДД ДАІ Мінскай вобласці Пятры Масалбасаве, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў у маі бягучага года.
Навучальна-метадычны збор працягнуўся на аўтадроме, дзе адбыліся практычныя заняткі.
Акрамя таго, міністру прадэманстравалі навацыі ў форменным абмундзіраванні супрацоўнікаў ДПС — святлоадбівальная камізэлька з абноўленым дызайнам і персанальны чырвона-сіні маячок. Абодва элементы закліканы зрабіць вартавых дарог больш прыкметнымі пры нясенні службы ў цёмны час сутак.
Вераніка КАНЮТА.
Фота прэс-службы МУС.