Міністэрства адукацыі падвяло вынікі набору ў каледжы ў 2026 годзе, паведамляе БелТА.
Было прынята 38,4 тыс. чалавек на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 29 тыс. чалавек на ўзровень прафесійна-тэхнічнага навучання. Агульны паказчык на 1,5 тыс. чалавек перавысіў леташнія вынікі.
У топе напрамкаў па конкурсе: мастацтва, ахова здароўя, бізнес і кіраванне, інжынерыя і інжынерная справа, ІКТ, педагогіка, вытворчыя і апрацоўчыя галіны.
Самыя высокія сярэднія балы атэстата патрэбныя былі для напрамкаў правазнаўства, аховы здароўя, ІКТ, а таксама мастацтва і дызайну, перапрацоўкі прадукцыі і грамадскага харчавання, педагогікі, лясной гаспадаркі, будаўніцтва.
Папулярнасць каледжаў у 2026 годзе сярод выпускнікоў школ і іх бацькоў працягвае расці. Перш за ўсё гэта звязана з якаснай сістэмнай прафарыентацыйнай работай, якая дапамагае маладым людзям зрабіць усвядомлены выбар на карысць прэстыжных і запатрабаваных спецыяльнасцяў.
Абітурыенты выбіраюць каледжы з-за магчымасці заробку ўжо на першых курсах навучання, мэтавых дагавораў з гарантаваным працаўладкаваннем і бонусамі ад прадпрыемстваў-заказчыкаў і мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы ў адпаведнасці з сучаснымі высокатэхналагічнымі патрабаваннямі вытворчасці.
Каб задаволіць высокі попыт на запатрабаваныя спецыяльнасці, Міністэрства адукацыі павялічыла кантрольныя лічбы прыёму на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі больш чым на 700 месцаў.