Top.Mail.Ru
281

У Калумбіі пры тэракце каля авіябазы загінулі пяць чалавек

Пяць чалавек загінулі, 36 атрымалі раненні ў выніку выбуху каля ваенна-паветранай базы ў горадзе Калі ў Калумбіі, паведамляе БелТА.



«Калі зноў стаў ахвярай атакі наркатэрарыстаў. Грузавік выбухнуў побач з базай ВПС», — сказаў у звароце да жыхароў мэр горада Алехандра Эдэр.

На старонцы ўрада Калі ў X паведамляецца, што ўсе выратавальныя службы горада былі прыцягнутыя да аказання дапамогі пацярпелым. 

Алехандра Эдэр абвясціў узнагароду за інфармацыю, якая дазволіць знайсці адказных за тэракт. Улады таксама ўвялі абмежаванне на перамяшчэнне грузавікоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю