Top.Mail.Ru

«У каманды ёсць характар». Форвард «Дынама» Сацішвілі аб матчы з «Аўтамабілістам»

акеісты мінскага «Дынама» Сяргей Кузняцоў і Данііл Сацішвілі пракаменціравалі вынікі гульні з «Аўтамабілістам» у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, паведамілі БелТА ў прэс-службе «зуброў».



Сустрэча мінчан і ўральцаў закончылася перамогай сталічнага клуба — 5:3. Сацішвілі адкрыў лік у матчы, закінуўшы першую для сябе шайбу ў сезоне. Кузняцоў паставіў кропку ў гульні, паразіўшы пустыя вароты гасцей.

«Добрая гульня. У канцоўцы нас падвялі выдаленні, але мы выстаялі. Гэта паказвае, што ў каманды ёсць характар. Пасля выязной серыі мы падкарэкціравалі асобныя дэталі, удзялілі ім больш увагі. Выканалі трэнерскія ўстаноўкі, адсюль і рэзультат, — адзначыў Сацішвілі. — Хочацца выходзіць на лідарскія ролі і дапамагаць у кожнай гульні. Прыемна забіваць, але яшчэ больш радуе, што каманда выйграе».

«Мы здорава гулялі, валодалі перавагай. У другім перыядзе добра закрылі саперніка, забілі некалькі разоў. У трэцім адрэзку пачалі асцярожнічаць і аддалі ініцыятыву, таму канцоўка атрымалася нервовай, — сказаў Кузняцоў. — Засумавалі па атмасферы на арэне, і балельшчыкі чакалі перамог не менш за нас. Было здарова пачуць „Седую ночь“ і ў мінулым матчы, і ў гэтым».

Далей мінчане адправяцца ў гасцявое турнэ, якое складаецца з двух паядынкаў. 24 верасня «зубры» сустрэнуцца з маскоўскім «Дынама», а 26 верасня згуляюць з «Шанхайскімі Драконамі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю