Top.Mail.Ru
195

У Камянецкім раёне на пажары загінулі двое дзяцей

Раніцай у пятніцу, 23 мая, у вёсцы Амялянец Камянецкага раёна адбыўся пажар, на якім загінулі дзве дзяўчынкі, паведамляе прэс-служба СК.


Старэйшай было тры гады, малодшай — 6 месяцаў.

Як паведамляе Следчы камітэт, целы дзяцей былі знойдзены ратавальнікамі пры ліквідацыі ўзгарання ў прыватным жылым доме.

Паводле папярэдніх звестак, на момант пажару дзеці знаходзіліся дома без нагляду дарослых.

Следча-аператыўная група працягвае працаваць на месцы трагедыі. Устанаўліваюцца абставіны здарэння, вывучаюцца магчымыя прычыны ўзгарання. Следчыя разглядаюць некалькі версій, у тым ліку кароткае замыканне электраправодкі і неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Камянецкім раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па ч.3 арт.304 КК Беларусі — парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю