Шэсць чалавек лічацца зніклымі без вестак пасля крушэння прагулачнага судна каля ўзбярэжжа канадскай правінцыі Брытанская Калумбія. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на тэлеканал CTV.
Судна пачало набіраць ваду ў нядзелю раніцай недалёка ад горада Рычманд. Паводле папярэдніх звестак, на борце знаходзіліся 10 чалавек. Чацвярых удалося выратаваць, іх даставілі ў бальніцу.
У пошукава-выратавальнай аперацыі задзейнічаны катары, судны на паветранай падушцы, а таксама верталёты. Прычыны крушэння высвятляюцца.