У кастрычніку каля 10 тыс. грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Рэспубліку Беларусь за мінулы месяц з украінскай тэрыторыі прыбылі 9837 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 2, транзітам праз Польшчу — 8576, праз Літву — 1197, праз Латвію — 62.
З пачатку 2025 года ў нашу краіну заехалі 97805 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 58, транзітам праз Польшчу — 76684, праз Літву — 19098, праз Латвію — 1965.