Top.Mail.Ru

У Кастрычніцкім раёне сталіцы адбылося ўрачыстае адкрыццё сквера


У Кастрычніцкім раёне сталіцы (Аэрадромная, 3а) адбылося ўрачыстае адкрыццё сквера, прымеркаванага да 100-гадовага юбілею ДТСААФ

Праект стаў вынікам сумеснай ініцыятывы рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання ДТСААФ і адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Урачыстая падзея прайшла напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і стала падарункам для жыхароў раёна і гасцей горада.

У ходзе добраўпарадкавання былі абноўлены пешаходныя дарожкі і зоны адпачынку, а таксама створана ўнікальная экспазіцыя ваеннай і аўтамабільнай тэхнікі пад адкрытым небам. Наведвальнікі змаглі ўбачыць верталёт Мі-2, самалёт Як-52, а таксама легендарныя аўтамабілі савецкага перыяду: ЗІЛ-130, ГАЗ-53, ГАЗ-69 і УАЗ-3151.

Для юных гасцей была цалкам абноўлена дзіцячая гульнявая пляцоўка, а ўся тэрыторыя сквера акультураная сучаснымі элементамі ландшафтнага дызайну. Сквер ператварыўся ў жывы музей пад адкрытым небам - у месца, дзе гісторыя сустракаецца з паўсядзённым жыццём.

Фота Валерыя КАРТУЛЯ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю