5 верасня па праграме XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах пройдзе Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Касцюковіцкія чытанні — 2026». Арганізатары — Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Канферэнцыя прысвечана Дню беларускага пісьменства, Году беларускай жанчыны і асвятленню гісторыка-культурнай спадчыны Касцюковіцкага раёна. Да ўдзелу ў прэстыжным асветніцкім форуме запрошаны навукоўцы, даследчыкі ў галіне культуры, літаратуразнаўцы, архівісты, музейшчыкі, краязнаўцы, пісьменнікі.
Касцюковіцкі край багаты на літаратурныя імёны. З горадам і раёнам звязаны жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава, паэтаў і празаікаў Рыгора Ігнаценкі, Леаніда Левановіча, Алеся Пісьмянкова і іншых мастакоў слова. На Касцюковіччыне праводзіцца шырокая краязнаўчая праца, імёны майстроў беларускага прыгожага пісьменства ўшаноўваюцца ў бібліятэках, навучальных установах края.
Мікола Берлеж.