У Касцюковіцкім раёне падчас валкі лесу загінуў работнік. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.
Трагедыя адбылася сёння днём. Падчас санітарнай высечкі лесу 46-гадовы мясцовы жыхар разам з брыгадай выконваў валку дрэў. У момант работ адно са спілаваных ім дрэў упала і прыціснула яго калегу — 34-гадовага жыхара Касцюковіцкага раёна. Мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчым з прыцягненнем спецыялістаў ДКСЭ праводзіцца агляд, фіксуецца следавая карціна, праводзіцца апытанне відавочцаў.
Касцюковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка. Высвятляюцца абставіны здарэння. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія спрыялі гібелі вальшчыка лесу.