Інфармацыя аб цэнах і характарыстыках камянёў знаходзіцца ў спецыялізаваным аддзеле на сайце Нацбанка. Самы танны брыльянт тут прадаюць за 599 рублёў (маса 0,19 карата), а самы дарагі – 24 тысячы рублёў (1,29 карата)
Набыць брыльянты можна ў касах па адрасе: Мінск, вуліца.Талстога, 6. Час работы кас: панядзелак—чацвер з 8.30 да 15.30, пятніца з 8.30 да 14.30. У перадсвяточныя дні час работы кас скарачаецца на 1 гадзіну. У тэлеграм-канале звярнулі ўвагу, што Нацбанк не толькі прадае, але і выкупляе атэставаныя брыльянты, але крыху па іншай цане.
Сяргей КУРКАЧ