Top.Mail.Ru
108

У Казахстане пры выбуху ў кафэ загінулі сем чалавек

Сем чалавек, у тым ліку 16-гадовая дзяўчынка, загінулі ў выніку выбуху ў кафэ ў горадзе Шчучынску Акмалінскай вобласці ў Казахстане, паведамляе БелТА.



У горадзе Шчучынску Бурабайскага раёна ў прыбудаваным да пяціпавярховага жылога дома аднапавярховым кафэ адбыўся выбух газапаветранай сумесі з наступным узгараннем. Пажарныя з палаючага будынка вынеслі 8 газавых балонаў і выратавалі больш за 10 чалавек.

Усяго пацярпелі 26 чалавек. Сямёра загінулі, у тым ліку 16-гадовая дзяўчынка. У раённую бальніцу дастаўлены 13 чалавек, пазней пецярых з іх на рэанімабілях даставілі ў бальніцу горада Какшэтау. Яшчэ шэсць чалавек адпусцілі на амбулаторнае назіранне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю