Марозная казка падчас летняй спякоты.
У Харбіне, што ў правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), у турыстычнай зоне «Тайяндаа» адкрыўся музей снежна-лядовага мастацтва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
На плошчы 5000 кв. метраў размешчаны шэсць тэматычных зон, кожная са сваёй унікальнай атмасферай. Дзякуючы светлавым праекцыям снежныя і ледзяныя скульптуры набываюць фантастычнае аблічча. У гульні святла і цені наведвальнікі апускаюцца ў чароўны свет снежнай казкі, падарожнічаючы праз час і прастору. Гэта асабліва актуальна ўлетку, калі ўсе ратуюцца ад спякоты.