У аўторак пад кіраўніцтвам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі адбылося заключнае пасяджэнне трэцяй сесіі, падчас якой народныя выбраннікі ў першым чытанні прынялі шэраг законапраектаў.
У аўторак пад кіраўніцтвам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі адбылося заключнае пасяджэнне трэцяй сесіі, падчас якой народныя выбраннікі ў першым чытанні прынялі шэраг законапраектаў.
Падчас чарговай сесіі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі праект закона «Аб аквакультуры». Законапраектам устанаўліваюцца прававыя, эканамічныя і арганізацыйныя асновы ажыццяўлення аквакультуры, у тым ліку абароны правоў і законных інтарэсаў суб’ектаў, якія ажыццяўляюць аквакультуру.
Як адзначыў у размове з журналістамі член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Калесніковіч, новы дакумент накіраваны на развіццё галіны, якая будзе развіваць развядзенне водных біялагічных рэсурсаў, а таксама стварэнне зразумелых правілаў для прадпрыемстваў, якія працуюць у гэтай галіне. «Аквакультура — гэта дзейнасць, звязаная з развядзеннем, утрыманнем і вырошчваннем водных біялагічных рэсурсаў у штучных умовах. Гаворка ідзе пра рыбу, водных беспазваночных, водарасці і іншых водных жывёл і раслін», — паведаміў ён.
Законапраект вызначае эканамічныя, прававыя, арганізацыйныя асновы дзейнасці ў галіне аквакультуры і забяспечыць стварэнне нарматыўна-прававых актаў, якія дазволяць стварыць умовы для вытворчасці аб’ёмаў прадукцыі аквакультуры для задавальнення поўнага попыту нашага насельніцтва.
Дэпутаты таксама прынялі праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях меліярацыі зямель». Праект закона таксама пракаменціраваў Уладзімір Калесніковіч. Ён адзначыў, што сённяшнія рэаліі і запыты сельгасвытворцаў выклікалі неабходнасць і абгрунтаванасць карэкціроўкі заканадаўства аб меліярацыі зямель. «Пытанне эфектыўнасці выкарыстання зямель пастаянна знаходзіцца ў полі зроку кіраўніка дзяржавы, і дзякуючы яму сёння ў нашай краіне вельмі шмат робіцца ў гэтым кірунку», — звярнуў увагу дэпутат.
Народныя выбраннікі ратыфікавалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб умовах дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навукі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Клішэвіч у размове з журналістамі звярнуў увагу, што ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску ў дачыненні да нашых краін мы сёння стаім на шляху забеспячэння нашага тэхналагічнага суверэнітэту.
«Наша галоўная задача сёння — вырабляць тое, што нам трэба, і не залежаць ні ад каго. Натуральна, без падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў, без кааперацыі ў гэтай сферы, сферы адукацыі, гэтак жа, як і ў сферы прамысловасці, мы вырашыць дадзеную задачу не зможам. Менавіта з гэтай мэтай мы ратыфікавалі пагадненне, якое дазволіць ствараць сумесныя цэнтры паміж беларускімі і расійскімі ўстановамі адукацыі і прадпрыемствамі для вырашэння канкрэтных тэхналагічных задач».
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота БелТА