Горад Хунху ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай) па праву лічыцца найбуйнейшым вытворцам лотасавых каранёў, штогод пастаўляючы на рынак амаль 300 тыся тон гэтага прадукта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У апошні час, у сувязі з усё большай папулярнасцю анімацыйнага фільма «Нэчжа-2», у якім галоўны герой адраджаецца з дапамогай каранёў лотаса, увагу грамадскасці прыцягнулі лотасавыя карані і прадукцыя на іх аснове з Хунху. Гэты горад, які размешчаны на паўночным беразе сярэдняга цячэння ракі Янцзы, з’яўляецца ідэальным месцам для вырошчвання лотаса. Дзякуючы ўнікальным геалагічным умовам і тысячагадовым адкладам водных раслін тут сфарміравалася багатая арганічнымі рэчывамі глеба, якая асабліва прыдатная для культывацыі лотаса.
Гісторыя вырошчвання гэтай расліны ў рэгіёне налічвае больш за 2300 гадоў. Характэрна, што 80 працэнтаў сусветнага аб’ёму лотасавых каранёў вырабляецца ў Кітаі, і трэць кітайскай вытворчасці прыпадае на Хубэй. Толькі ў Хунху штогод збіраецца каля 300 тысяч тон лотасавых каранёў на плошчы больш за 220 тыс. му (14,6 тыс. га).
У апошнія гады адпаведная вытворчасць у Хунху значна мадэрнізавалася. Былі ўкаранёны новыя сарты раслін, механізавана вытворчасць, а таксама наладжаны сістэмы захоўвання і дастаўкі прадукцыі.
Цяпер у Хунху працуе 135 прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на перапрацоўцы лотасавых каранёў, якія выпускаюць 56 розных прадуктаў, у тым ліку напоі, чаі і снэкі. Іх гадавы аб’ём вытворчасці складае 200 тысяч тон, а кошт прадукцыі — 3 млрд. юаняў.
Мясцовыя ўлады аказваюць істотную падтрымку галіне, штогод накіроўваючы 10 млн. юаняў на павелічэнне вытворчасці і прасоўванне брэнда лотасавай прадукцыі. У найбліжэйшай перспектыве укупны кошт вытворчасці павінен дасягнуць 15 млрд. юаняў.