У Кітаі 670 млн. карыстальнікаў платформаў для лічбавага чытання

08.05.2025 | 09:00
Даходы рынку перавысілі 66 млрд. юаняў.

Як адзначаецца ў справаздачы аб лічбавым чытанні ў Кітаі, у мінулым годзе колькасць карыстальнікаў адпаведных платформаў у КНР склала 670 мільёнаў, што на 17,5% больш, чым у 2023-м, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Агульны аб’ём даходу рынку лічбавага чытання перавысіў 66 млрд. юаняў, што на 16,6% больш, чым у 2023 годзе. Сукупная колькасць твораў для чытання ў лічбавым фармаце ў Кітаі склала звыш 63 млн., што на 6,3% больш у параўнанні з папярэднім годам. Пры гэтым на анлайн-літаратуру і электронныя кнігі прыпадала звыш 67,5%, а на аўдыёкнігі — больш за 32,4%.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю