У Кітаі аб’яўлены вышэйшы ўзровень небяспекі з-за надыходзячага тайфуну «Долфін», перадае БелТА.
Цэнтральная метэаралагічная станцыя КНР выпусціла папярэджанне чырвонага, вышэйшага ўзроўню ў сувязі з набліжэннем тайфуну «Долфін».
Паводле прагнозаў ведамства, вечарам 9 жніўня стыхія абрушыцца на ўсходняе ўзбярэжжа краіны — паміж гарадскім паветам Саньмэнь правінцыі Чжэцзян і гарадскім паветам Фудзін правінцыі Фуцзянь. Хуткасць ветру пры выхадзе на сушу складзе 38-45 м/с.
Правінцыя Чжэцзян павысіла ўзровень рэагавання на тайфун да першага ўзроўню, а правінцыя Фуцзянь — да другога.
Больш як 1,3 тыс. рэйсаў у Шанхаі адменены, таксама з прыбярэжных тэрыторый былі эвакуіраваны больш як 30 тыс. чалавек.
У Кітаі існуе чатыры ўзроўні папярэджання аб стыхійных бедствах — чырвоны (вышэйшы), аранжавы (высокі), жоўты (павышаны) і сіні (умераны). У адпаведнасці з гэтай градацыяй урад задзейнічае неабходны аб’ём рэсурсаў для мінімізацыі шкоды, прадухілення ахвяр і ліквідацыі наступстваў прыродных катаклізмаў.