Top.Mail.Ru

У Кітаі аб’ём індустрыі інтэрнэту рэчаў павялічыцца да 3,5 трыльёна юаняў

Да 2028 года аб’ём галін, якія фарміруюць аснову індустрыі інтэрнэту рэчаў (IoT) у Кітаі павінен быць не менш за 3,5 трыльёна юаняў. Такая лічба ўзгадваецца ў плане дзеянняў, сумесна распрацаваным Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР і іншымі кітайскімі ведамствамі, перадае «Сіньхуа».


Плануецца распрацаваць або перагледзець больш за 50 перадавых і прыдатных стандартаў і павялічыць колькасць падключэнняў да IoT да 10 млрд. Інтэрнэт рэчаў забяспечвае паўсюднае інтэлектуальнае ўзаемадзеянне паміж людзьмі, машынамі і аб’ектамі з дапамогай сэнсарных тэхналогій і камунікацыйных сетак, злучаючы лічбавы і фізічны светы.

Для стымулявання інавацыйнага развіцця IoT-індустрыі ў плане дзеянняў прадугледжваюцца меры па 5 асноўных напрамках: садзейнічанне інавацыям у прыладах IoT і іх мадэрнізацыі, павышэнне эфектыўнасці паслуг IoT-платформ, распрацоўка сцэнарыяў прымянення IoT, умацаванне асновы IoT-сеткі і стварэнне надзейнай экасістэмы для развіцця IoT-індустрыі.

Да 2028 года, згодна з планам, рынак IoT чакае «наплыў» новых тэхналогій, прадуктаў і бізнес-мадэляў, а таксама пашырэнне інавацыйнага патэнцыялу. Будуць дасягнуты прарывы ў такіх ключавых тэхналогіях, як сэнсорыка, стварэнне сетак і камунікацыі, апрацоўка даных і бяспека, што значна павысіць узровень інтэлектуальнасці адпаведных тэрміналаў і платформ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю