Top.Mail.Ru

У Кітаі адкрыўся першы музей ледавікоў

У павеце Цылянь Хайбэй-Тыбецкай аўтаномнай акругі правінцыі Цынхай (Паўночна-Заходні Кітай) адкрыўся навукова-папулярны музей ледніка Баі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


Новы музей стаў першай у краіне буйной навукова-папулярнай прасторай, якая расказвае пра ледавікі і змяненне клімату. Яго адкрыццё папоўніла адсутнасць спецыялізаваных экспазіцый такога кшталту ў Кітаі.

Леднік Баі, размешчаны ў правінцыі Цынхай, знаходзіцца на паўднёвым схіле гары Наньшань у сярэдняй частцы горнага хрыбта Цыляньшань. Ён з’яўляецца вытокам басейна ракі Хэйхэ, другой па велічыні ўнутрыкантынентальнай ракі ў Кітаі. Ледзяное покрыва ледніка Баі не растае круглы год, нават у летні сезон тут можна ўбачыць вечныя снягі і льды.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю