У Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітая адкрыўся навуковы музей, прысвечаны птэразаўрам — крылатым рэптыліям, блізкароднасным дыназаўрам, перадае «Сіньхуа».
Новы музей, які з’яўляецца першай у свеце ўстановай падобнага роду, знаходзіцца ў Хамійскім нацыянальным геапарку, вядомым як «рай» для даследавання закамянеласцяў птэразаўраў — атрада вымерлых лятучых архазаўра.
Музей, чыя выставачная плошча складае каля 4600 кв. метраў, складаецца з шасці авальных залаў, размешчаных у шахматным парадку. З вышыні птушынага палёту будынак нагадвае мур з яек птэразаўраў, які ляжыць у пустыні.
Мікалай ЛІТВІНАЎ