У Кітаі працягваецца рэформа вясельных традыцый. Адзін з яе напрамкаў — зрабіць цырымонію ўручэння пасведчання аб шлюбе больш урачыстай, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
З мая мінулага года ў краіне дзейнічае сістэма рэгістрацыі шлюбу па ўсёй краіне: пары могуць зарэгістраваць шлюб не толькі па месцы прапіскі, але і ў любым іншым горадзе. На гэтым фоне ўлады пачалі адкрываць пункты рэгістрацыі ў маляўнічых месцах — напрыклад, у гарадскіх парках.
Цяпер у Кітаі працуе ўжо 525 такіх паркавых пунктаў рэгістрацыі шлюбу, а таксама больш за тысяча адкрытых пляцовак, дзе праходзяць цырымоніі ўручэння пасведчанняў. Маладыя могуць самі выбраць месца, дзе яны жадаюць аформіць шлюб.
У некаторых гарадах для пар праводзяць калектыўныя вясельныя цырымоніі, а таксама дораць невялікія памятныя падарункі — напрыклад, квіткі для наведвання мясцовых славутасцяў або сувеніры.