Top.Mail.Ru

У Кітаі адзначаюць свята драконавых лодак

Сёння ў Паднябеснай у гонар свята Дуаньу (свята драконавых лодак) паўсюдна праходзяць спаборніцтвы па веславанні, перадае «Сіньхуа».



Дуаньу, які таксама называюць «падвойнай пяцёркай», прыпадае на пяты дзень пятага месяца па месяцовым календары. Гэта кітайскае традыцыйнае свята каляндарнага цыклу. У маі 2006 года Дзяржаўны савет КНР уключыў Свята Дуаньу ў першы спіс нацыянальнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны. З 2008-га яно стала дзяржаўным святам. У верасні 2009 года ЮНЕСКА афіцыйна зацвердзіла яго ўключэнне ў «Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва». Дуаньу стала першым кітайскім святам, уключаным у Спіс сусветнай нематэрыяльнай спадчыны.

Галоўнае святочнае мерапрыемства — гонкі па рацэ на лодках-«драконах», паглядзець на якія выходзяць практычна ўсе. Пасля спаборніцтваў кітайцы традыцыйна частуюцца цзунцзы — гэта рыс з рознымі начыннямі, загорнуты ў бамбукавае лісце. З нагоды свята ў КНР трохдённыя канікулы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю