Top.Mail.Ru

У Кітаі актыўна прасоўваюць праекты мадэрнізацыі гарадоў

Кітай мае намер сёлета актыўна прасоўваць праекты мадэрнізацыі гарадоў, каб усебакова завяршыць рэканструкцыю старых мікрараёнаў. Аб гэтым заявілі ў Міністэрстве жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва КНР, перадае «Сіньхуа».


Паводле даных ведамства, у мінулым годзе ў краіне было запушчана 56 тысяч новых праектаў рэканструкцыі старых гарадскіх мікрараёнаў, дадаткова ўстаноўлена больш як 25 тысяч ліфтаў у будынках, абсталявана звыш 500 тыс. парковачных месцаў, адкрыта 2254 аб’екты па догляду людзей пажылога ўзросту.

Адзначаецца, што сёлета плануецца ў асноўным завяршыць работы па мадэрнізацыі прызнаных састарэлымі газаправодаў і належным чынам добраўпарадкаваць вадаёмы ў раёнах гарадской забудовы на павятовым узроўні. Акрамя таго, у краіне будзе працягвацца развіццё і рэканструкцыя падземных камунальных сетак, абнаўленне муніцыпальнай інфраструктуры, сартаванне гарадскіх бытавых адходаў, стварэнне «кішэнных паркаў» і зялёных дарожак, будаўніцтва аб’ектаў па догляду састарэлых і прастор для дзяцей у гарадскіх жылых раёнах.

У міністэрстве дадалі, што, апроч гэтага, улады будуць прасоўваць развіццё лічбавых будынкаў, інтэлектуальных жылых зон, інтэлектуальнага кіравання жыллёвым будаўніцтвам, сэрвісных платформаў кіравання гарадскімі функцыямі і інтэлектуальнай муніцыпальнай інфраструктуры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю