Top.Mail.Ru

У Кітаі «ажывілі» жаночы музычны ансамбль амаль тысячагадовай даўніны

У музеі павета Наньлін горада Уху, што ў правінцыя Аньхой (Усходні Кітай), захоўваецца ўнікальны набор драўляных фігурак музыкаў эпохі Паўночнай Сун (960-1127 гг.). Археолагі знайшлі іх у 2014 годзе пры раскопках старажытнага пахавання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



Калекцыя складаецца з дзесяці жаночых фігурак з рознымі музычнымі інструментамі — піпам, шэнам, флейтай пайсяа і іншымі. Разам яны нагадваюць мініяцюрны жаночы музычны ансамбль часоў Паўночнай Сун. Па словах спецыялістаў, знаходка ўяўляе каштоўнасць не толькі для вывучэння музыкі таго часу, але і для даследавання традыцыйнага адзення, пахавальнай культуры і мастацтва драўлянай разьбы.

У апошнія гады старажытныя выявы атрымалі новае жыццё. На аснове гэтых фігур быў створаны танцавальны спектакль «Сон сярод зялёных гор і вод», а таксама адноўлены касцюмы эпохі Паўночнай Сун, якія дазваляюць сучасным гледачам убачыць, як магла выглядаць прыдворная музычная культура Кітая тысячу гадоў таму назад.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю