Top.Mail.Ru

У Кітаі былыя заводы і склады становяцца папулярнымі гандлёвымі цэнтрамі

Канцэнтрацыя ўнікальных брэндаў.

У кітайскіх мегаполісах набіраюць папулярнасць незвычайныя гандлёвыя цэнтры, створаныя на базе былых заводаў, складоў і чыгуначных станцый. Гэтыя нестандартныя камерцыйныя прасторы прывабліваюць наведвальнікаў сваёй унікальнай атмасферай і становяцца новымі кропкамі прыцягнення, асабліва для моладзі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Доўгія рэйкі, старыя платформы, закінутыя склады — усё часцей кітайскія спажыўцы аддаюць перавагу такім крэатыўным прасторам традыцыйным гандлёвым цэнтрам. У Пекіне, Шанхаі і іншых буйных гарадах колькасць такіх праектаў імкліва расце.

Яскравы прыклад — пекінскі комплекс Langyuan Station, створаны на месцы тэкстыльнага склада з 40-гадовай гісторыяй. У 2019-м тут пачалася маштабная рэканструкцыя, якая ператварыла прамысловую зону ў сучасную гарадскую прастору з кавярнямі, кнігарнямі, галерэямі і дызайнерскімі буцікамі.

Па словах генеральнага мэнэджэра Чжаа Чуньянь, размяшчэнне і транспартная даступнасць не дазвалялі стварыць на месцы тэкстыльнага склада традыцыйны гандлёвы раён. Аднак нестандартныя камерцыйныя прасторы маюць свае перавагі: іх немагчыма тыражаваць, кожная мае свой унікальны характар.

Плошча нестандартных камерцыйных праектаў, рэалізаваных у апошнія гады, у большасці выпадкаў не перавышае 50 тысяч кв. метраў. Іх кампактнасць і гнуткасць дазваляюць паслядоўна прытрымлівацца абранай канцэпцыі і захоўваць адзіны стыль. У архітэктурным плане пераважае фармат адкрытых кварталаў з шырокімі зялёнымі зонамі і месцамі для адпачынку, ператвараючы гандлёвыя прасторы ў цэнтры зносін і баўлення вольнага часу.

Поспех такіх праектаў тлумачыцца некалькімі фактарамі. Па-першае, праграмы гарадскога абнаўлення ствараюць спрыяльную аснову для пераўтварэння старых прамысловых аб’ектаў. Паводле даных Міністэрства жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва КНР, па ўсёй краіне былі абноўлены і рэканструяваны больш за 2600 старых прамысловых і гандлёвых раёнаў. Па-другое, рост колькасці звычайных гандлёвых цэнтраў замарудзіўся, і традыцыйныя фарматы становяцца аднастайнымі. На гэтым фоне нестандартныя праекты становяцца пляцоўкай для інавацый і росту.

Галоўная перавага нестандартных гандлёвых прастор — канцэнтрацыя ўнікальных брэндаў. У Langyuan Station 80% арандатараў складаюць незалежныя брэнды, якія прывабліваюць моладзь з падобнымі інтарэсамі і ладам жыцця. Гэта стварае адмысловую атмасферу, якую немагчымая ў звычайных гандлёвых цэнтрах.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю