У Кітаі чакаецца багаты ўраджай збожжавых, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, перадае «Сіньхуа».
У гэтым годзе агульны аб’ём летняга ўраджаю збожжавых у Кітаі ўпершыню перавысіў 150 млн тон, а ўраджай хуткаспелага рысу ўтрымліваецца на ўзроўні вышэй за 28 мільёнаў тон на працягу шасці гадоў запар, паведаміў прадстаўнік ведамства.
Цяпер ідзе восеньскі збор збожжавых, якія складаюць большую частку штогадовай вытворчасці збожжа ў Кітаі, пры гэтым пасяўныя плошчы пашыраюцца, а ўраджайнасць высокаўраджайных культур, асабліва кукурузы, прыкметна павялічваецца, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Чжан Чжу.
«На фоне павышанай валацільнасці на сусветных рынках збожжа Кітай мае надзейную аснову і поўную ўпэўненасць у тым, што зможа забяспечыць стабільную вытворчасць і пастаўкі збожжа», — адзначыў Чжан Чжу.
Мікалай ЛІТВІНАЎ