У Кітаі і Беларусі рыхтуюццада да юбілея класіка кітайскай літаратуры Лу Сіня

Аўтар: Сяргей Шычко
02.05.2025 | 13:06
Добрая навіна прыйшла з Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта з Шанхая. У 2026 годзе ў Цэнтры даследванняў Беларусі будзе наладжана святкаванне 145-гадовага юбілея класіка кітайскай літаратуры Лу Сіня, пачынальніка сучаснай кітайскай літаратуры. Праграму ўрачыстасцяў, самых розных мерапрыемстваў кітайскі бок складае з улікам беларускага ведання пра Лу Сіня.

 Яшчэ ў 1956 годзе ў Мінску ў перакладзе на беларускую мову пабачыла свет кніга «Апавяданні» Лу Сіня ў перакладзе пісьменніка-франтавіка Льва Салаўя, — расказвае дырэктар Цэнтра даследванняў Беларусі Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта вядомы беларусіст Бэй Вэньлі. — Мне ў свой час, калі працаваў у кіатйскім пасольстве ў Беларусі, давялося пабываць у Мемарыяльным музеі Заіра Азгура ў Мінску. Скульптура Лу Сіня, зробленая вялікім майстрам, народным мастаком СССР, Героем Сацыялістычнай Працы, уразіла мяне. Усё гэта — і праца Льва Салаўя, і знойдзены Азгурам вобраз кітайскага пісьменніка, — прыгадваецца зараз як пэўнае абгрунтаванне нашых беларуска-кітайскіх размоў пра Лу Сіня, ролю яго творчай спадчыны ў сусветным культурным, літаратурным працэсе. Апошнія дзесяць гадоў класік пражыў у Шанхаі (яго родны горад Шаосін, праівнцыя Чжэцзян, зусім непадалёку ад Шанхая). Мы гатовы ладзіць літаратурныя экскурсіі на радзіму Лу Сіня і для цікаўных беларусаў. Чакаем, што да нашых канферэнцый, семінараў у гонар вялікага пісьменніка і перакладчыка спрычыняцца і беларускія даследчыкі.

А ў Беларусі, дзе ўжо склаліся свае цэнтры даследвання беларуска-кітайскіх гуманітарных, літаратурных сувязяў, імя Лу Сіня прагучыць на мерапрыемствах і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, на канферэнцыях і чытаннях у Гродна і Гомелі. Імя вялікага мастака, які сваімі творамі змагаўся за сацыяльную справядлівасць ва ўсім свеце, будзе ўзгадана ў кантэксце сённяшніх грамадскіх і асветніцкіх падзей у Кітаі і Беларусі.




arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю