Кітайская індустрыя сеткавай літаратуры працягвала расці як па маштабах, так і па глабальным уплыве. Так, па стане на канец мінулага года агульная колькасць адпаведных твораў у Кітаі перавысіла 33 млн., а колькасць зарэгістраваных замежных чытачоў гэтых твораў склала каля 250 млн., перадае «Сіньхуа».
Як паведамілі ў Саюзе кітайскіх пісьменнікаў, па стане на канец 2025 года названая індустрыя прыцягнула больш за 500 млн. чытачоў і паставіла на замежныя рынкі больш за 130 тыс. анлайн-літаратурных твораў. Колькасць новых замежных карыстальнікаў, зарэгістраваных у мінулым годзе, дасягнула 40 млн. чалавек. Колькасць актыўных карыстальнікаў ахоплівае больш за 200 краін і раёнаў па ўсім свеце.
Замежныя платформы, прысвечаныя анлайн-літаратуры і звязаным з ёй мікрасерыялам, мелі сукупную базу штодзённых актыўных карыстальнікаў у 60 млн. чалавек, што прынесла больш за 8 млрд. юаняў даходу за мяжой.
У мінулым годзе ў гэтай індустрыі назіраліся пастаянныя інавацыі і павышэнне якасці. Пры гэтым такія жанры, як рэалістычная проза, навуковая фантастыка і фэнтэзі, прадставілі больш высакаякасных твораў. «Дзякуючы займальным сюжэтам, яркім персанажам і фантазійным дэкарацыям, кітайская анлайн-літаратура знайшла водгук у розных культурах і заваявала папулярнасць ва ўсім свеце», — адзначыў дырэктар цэнтра анлайн-літаратуры пры Саюзе кітайскіх пісьменнікаў Хэ Хун.
Мікалай ЛІТВІНАЎ