Top.Mail.Ru

У Кітаі ўкараняюць комплекс мер па стымуляванні спажывання на ўзроўні паветаў

У Кітаі зацвердзілі комплекс мер па далейшым стымуляванні спажывання на нізавых рынках і ажыўленні спажывецкіх выдаткаў на ўзроўні паветаў, паводле рэкамендацый, распрацаваных сумесна Міністэрствам камерцыі КНР і васьмю іншымі ведамствамі краіны, перадае «Сіньхуа».


Згодна з гэтым дакументам, у мэтах мадэрнізацыі каналаў спажывання ў паветах неабходна аказаць падтрымку ў рэканструкцыі гандлёвых цэнтраў у пасёлках і валасцях, сельскагаспадарчых рынкаў і комплексаў для мясцовых кірмашоў, прыцягнуць кітайскія і міжнародныя брэнды да адкрыцця рэгіянальных дэбютных магазінаў, а таксама заахвочваць прымяненне разнастайных метадаў для рэканструкцыі і асваення наяўных зямельных участкаў.

Што датычыцца развіцця новых бізнес-мадэлей у паветах, то ў дакуменце прадугледжана падтрымка прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў у адкрыцці некалькіх гандлёвых пунктаў па адной ліцэнзіі на вядзенне бізнесу ў межах аднаго павета. Адначасова намаганні таксама будуць накіраваны на прасоўванне папулярных кітайскіх брэндаў на павятовых рынках і развіццё ланцужка спажывання, які аб’ядноўвае першасны, другасны і троесны сектары эканомікі. 

Мікалай ЛІТВІНАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю