У апошнія гады калекцыйныя цацкі, гідрапонныя расліны, дэкаратыўныя рыбы ў міні-акварыумах, ракі-пустэльнікі і чарапахі становяцца «новымі кампаньёнамі» для многіх работнікаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пры гэтым калекцыйныя цацкі з’яўляюцца аднымі з самых папулярных. Паводле даных Даклада аб развіцці дызайнерскіх цацак і анімацыйнай вытворчасці Кітая (2024), апублікаванага Інстытутам фінансаў і эканамічнай стратэгіі Кітайскай Акадэміі навук і Кітайскай асацыяцыяй анімацыі, чакаецца, што ў 2026 годзе аб’ём індустрыі модных дызайнерскіх цацак дасягне 110,1 млрд юаняў, пры гэтым тэмп росту складзе больш за 20 %.
Даныя такіх платформаў, як JD.com і Dewu сведчаць аб тым, што 60 % дарослых ужо ўвайшлі ў свет дызайнерскіх цацак.