За апошнія дзесяць гадоў Кітай дабіўся значных поспехаў у абароне снежных барсаў. Паводле даных маніторынгу, колькасць іх папуляцыі ў краіне ўзрасла прыкладна з 2500 асобін у 2013 годзе да 5000 асобін у цяперашні час, а арэал пасялення пашырыўся да звыш за 2 млн. кв. км, перадае «Жэньмінь жыбаа» онлайн».
Зараз створаны 2 нацыянальныя паркі і 78 ключавых зон пасялення агульнай плошчай больш за 830 тысяч кв. км, што дазваляе эфектыўна ахоўваць амаль 40 % патэнцыяльнага асяроддзя пасялення снежнага барса.