Top.Mail.Ru

У Кітаі найбуйнейшае ў свеце сховішча яек дыназаўраў атрымала «нанаабарону»

У запаведніку Цінлуншань у горадзе Шыянь, што ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай), завершаны маштабны праект па абароне ад выветрывання найбуйнейшага ў свеце сховішча скамянелых яек дыназаўраў. Гэта першы ў свеце выпадак ужывання нанаматэрыялаў для комплекснай кансервацыі такога маштабнага палеанталагічнага аб’екта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»



Запаведнік Цінлуншань — першы ў Кітаі дзяржаўны прыродны запаведнік скамянелых яек дыназаўраў. Тут засяроджана больш за 3 тысячы яек, узрост якіх складае каля 86 млн гадоў. З часам унікальныя знаходкі пачалі разбурацца пад уздзеяннем вільгаці, перападаў тэмператур і кіслотна-шчолачнай эрозіі.

Для выратавання закамянеласцяў група навукоўцаў пад кіраўніцтвам прафесара Дэн Цзяньга распрацавала спецыяльную нанакампазітную эмульсію на аснове дыяксіду крэмнію. Састаў пранікае глыбока ў поры яечнай шкарлупіны і навакольнай пароды, умацоўваючы іх структуру і ўтвараючы на паверхні найтанчэйшую мікронную плёнку, якая надзейна ізалюе аб’ект ад паветра і вільгаці.

Выпрабаванні, якія доўжыліся больш за год, пацвердзілі эфектыўнасць метаду: значна павысіліся вадаўстойлівасць, цвёрдасць, а таксама ўстойлівасць закамянеласцяў да тэмпературных ваганняў і хімічнага ўздзеяння.

Работы занялі пяць гадоў. Сёлета ў сакавіку пачаўся фінальны этап. Цяпер нанаахоўным пакрыццём была апрацавана ўся плошча закамянеласцяў — звыш 6260 кв. метраў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю