Як паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па справах энергетыкі КНР, у Кітаі была пабудавана найбуйнейшая ў свеце сетка зарадных прылад для электрамабіляў (EV), якая можа задаволіць патрэбнасці ў зарадцы больш за 40 мільёнаў аўто на новых крыніцах энергіі, перадае «Сіньхуа».
Па даных ведамства, агульная колькасць зарадных прылад у краіне па стане на канец мінулага года перавысіла 20 млн адзінак.У ведамстве адзначылі, што пашырэнне зараднай інфраструктуры Кітая было значна паскорана летась, і спатрэбілася ўсяго 18 месяцаў, каб павялічыць колькасць зарадных прыстасаванняў у краіне з 10 млн да 20 млн адзінак.Сярэдняя магутнасць кожнай асобнай грамадскай зараднай прылады склала 46,5 квт, павялічыўшыся на 33 працэнты ў гадавым вылічэнні.
У Кітаі было ўстаноўлена 71 500 зарадных калонак у больш чым 98 працэнтаў зон абслугоўвання хуткасных аўтамагістраляў краіны. Пры гэтым у 19 адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню ўсе пасёлкі былі ахоплены зараднымі прыладамі, паведамілі ў ведамстве.
Мікалай ЛІТВІНАЎ