Top.Mail.Ru

У Кітаі пашыраць магчымасці прагназавання экстрэмальных з’яў надвор’я

Працэс стварэння новага тыпу сістэмы прагназавання ў Кітаі будзе паскораны, каб павысіць магчымасці краіны па прагназаванні і папярэджанні экстрэмальных пагодна-кліматычных з’яў, перадае «Сіньхуа».


Начальнік Кітайскага метэаралагічнага ўпраўлення Чэнь Чжэньлінь паведаміў, што ў краіне будзе апрабавана новая сістэма папярэджання аб надыходзячых небяспеках, будзе прыменена тэхналогія штучнага інтэлекту для павышэння дакладнасці прагназавання тайфунаў і ліўняў, а таксама будуць распрацаваны новыя прадукты для прагназавання экстрэмальнага надвор’я.

Кіраўнік ведамства станоўча ацаніў работу, праведзеную ў краіне летась для процідзеяння экстрэмальным катаклізмам. У прыватнасці, Чэнь Чжэньлінь звярнуў увагу на прадастаўленне ранніх прагнозаў на сезон паводак і змяншэнне колькасці памылак у прагназаванні траекторыі руху тайфунаў. Таксама метэаралагічныя службы ўзмацнілі ўзаемадзеянне з іншымі ўрадавымі ведамствамі ў мэтах павышэння гатоўнасці да стыхійных бедстваў і эфектыўнага кіравання рэсурсамі.

Сёлета намаганні будуць сканцэнтраваны, у тым ліку, на паскарэнні распрацоўкі новай сістэмы метэаралагічнага абслугоўвання сельскагаспадарчай дзейнасці і ажыццяўленні комплекснага абследавання і заніравання па агракліматычных рэсурсах, дадаў Чэнь Чжэньлінь.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю