Top.Mail.Ru

У Кітаі павялічваецца плошча мангравых лясоў

Як паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, плошча мангравых лясоў у Кітаі дасягнула 31,7 тысячы гектараў, што на 44% больш, чым у пачатку XXI стагоддзя. Дзякуючы гэтаму Кітай уваходзіць у лік нямногіх краін свету, дзе плошча мангравых лясоў працягвае няўхільна павялічвацца, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



Акрамя таго, значна палепшыліся стан мангравых экасістэм, іх устойлівасць і здольнасць паглынаць вуглярод. Цяпер больш за 90% мангравых лясоў краіны ўключаны ў сістэму «чырвонай лініі экалагічнай абароны».

Мангравыя лясы з’яўляюцца найважнейшымі прыбярэжнымі водна-балотнымі экасістэмамі. Яны адыграюць незаменную ролю ў забеспячэнні экалагічнай бяспекі ўзбярэжжа, захаванні біяразнастайнасці, а таксама ў змякчэнні наступстваў змены клімату і адаптацыі да іх.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю