Top.Mail.Ru

У Кітаі перавезлі звыш 9 мільярдаў пасажыраў

Сёлета падчас 40-дзённага перыяду «чуньюнь» — асаблівага рэжыму работы транспарту ў сувязі са святам Вясны (Чуньцзэ, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары), аб’ём міжрэгіянальных пасажырскіх паездак па Кітаю дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 9,02 млрд. чалавек. Аб гэтым сведчаць афіцыйныя даныя, перадае «Сіньхуа».


Гэты паказчык павялічыўся на 7,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў спецыяльнай рабочай групе, створанай для забеспячэння надзейнай работы транспарту па ўсёй краіне ў перыяд «чуньюнь», які сёлета завяршыўся 22 лютага.

Перыяд «чуньюнь», найбуйнейшая ў свеце штогадовая міграцыя людзей, сведчыць аб вялізнай мабільнасці і эканамічнай актыўнасці Кітая. Ва ўмовах стабільнага аднаўлення эканомікі і попыту на падарожжы сёлета ў гэты перыяд была створана магутная транспартная сетка, якая абслугоўвае беспрэцэдэнтныя аб’ёмы пасажырапатоку.

Ільвіную долю гэтых паездак склалі аўтамабільныя перавозкі. За адпаведны перыяд аўтамабільным транспартам было здзейснена каля 8,39 млрд. паездак, што на 7,2 працэнта больш, чым годам раней.

Па даных карпарацыі «Кітайскія чыгункі» (China State Railway Group Co., Ltd. ), пасажырапаток на чыгуначным транспарце вырас на 6,1 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 513 млн. чалавек, усталяваўшы новы рэкорд за перыяд «чуньюнь».

За гэты перыяд сукупны пасажырапаток у сектары грамадзянскай авіяцыі краіны дасягнуў 90,2 млн. чалавек, а колькасць авіярэйсаў — 739 тыс. Абодва паказчыкі дасягнулі новых гістарычных максімумаў, адзначылі ва Упраўленні грамадзянскай авіяцыі КНР.

Як вядома, Чуньцзэ, якое з’яўляецца найважнейшым традыцыйным святам для ўз’яднання сем’яў у Кітаі, сёлета адзначалі 29 студзеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю