Top.Mail.Ru

У Кітаі ўпершыню выявілі закамянеласць дзіцяняці старажытнай марской рэптыліі узростам 247 млн гадоў

Міжнародная група навукоўцаў пацвердзіла, што скамянелы шкілет, знойдзены ў правінцыі Хубэй у цэнтральным Кітаі, належыць маладой асобіне роду Huphsuchus — вымерлых марскіх рэптылій, якія жылі каля 247 млн гадоў таму. Гэта першая вядомая знаходка маладой асобіны гэтага роду.



Закамянеласць выявілі ў 2023 годзе ў кар’еры Інгоў павета Юаньань. Вывучыўшы і аднавіўшы шкілет, даследчыкі ўстанавілі, што ён належыць маладой асобіне роду Huphsuchus, а не роду Nanchangosaurus. Раней астанкі абедзвюх рэптылій знаходзілі ў адных і тых жа геалагічных пластах, таму навукоўцы меркавалі, што маладыя асобіны Huphsuchus могуць адносіцца да іншага роду.

Вызначыць прыналежнасць дапамаглі асаблівасці будовы шкілета. У знойдзенай рэптыліі было 10 шыйных і ад 26 да 28 спінных пазванкоў. На малады ўзрост таксама паказвалі кароткія пярэднія канечнасці і яшчэ не цалкам сфарміраваныя косці.

Іх вывучэнне дапамагае зразумець, як старажытныя рэптыліі прыстасоўваліся да жыцця ў моры пасля масавага вымірання ў канцы пермскага перыяду.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю