Top.Mail.Ru

У Кітаі прааналізавалі навукова-тэхнічныя інавацыі і развіццё галін будучыні

Інстытутам навукі і развіцця Кітайскай акадэміі навук выпушчана «сіняя кніга» (гэта афіцыйны штогадовы даклад або экспертная справаздача, прысвечаная аналізу канкрэтнай галіны, сацыяльнай сферы ці палітычнай ініцыятывы. Яны выпускаюцца дзяржаўнымі структурамі, даследчымі інстытутамі ці акадэмічнымі групамі) па пытанні навукова-тэхнічных інавацый і развіцця галін будучыні. У ёй сістэматычна аналізуюцца будучыя тэндэнцыі прамысловага развіцця з мэтай прыняцця рашэнняў і аказання падтрымкі ўсім сектарам, каб яны маглі займаць перадавыя пазіцыі ў галіне навукі і тэхнікі, а таксама планаваць развіццё галін будучыні, перадае «Сіньхуа».


«Сіняя кніга», складзеная даследчай групай з Інстытута навукі і развіцця апісвае тэхналагічныя дарожныя карты, тэндэнцыі канкурэнцыі і шляхі індустрыялізацыі ў 12 ключавых галінах, уключаючы агульны штучны інтэлект, увасоблены інтэлект, квантавую інфармацыю, біявытворчасць і тэрмаядзерную энергію. У ёй таксама прапануецца агульная структура для садзейнічання якаснаму развіццю будучых галін прамысловасці Кітая.

Па меркаванні даследчай групы, развіццё галін будучыні характарызуецца нелінейнасцю і новымі ўласцівасцямі, якія патрабуюць скаардынаванага прагрэсу ў фундаментальных даследаваннях, тэхналагічных прарываў, падтрымкі капіталу і інстытуцыйных інавацый.

Як адзначыў кіраўнік Інстытута навукі і развіцця Кітайскай акадэміі навук Пань Цзяафэн, новая хваля тэхналагічнай рэвалюцыі прыводзіць да паглыбленай прамысловай трансфармацыі, а глабальныя навукова-тэхнічныя інавацыі ўступаюць у актыўную і інтэнсіўную фазу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю